Творчая сустрэча з паэтэсай Людмілай Кебіч
20.02.2024Сёння адбылася творчая сустрэча вучняў VIII-IX класаў сярэдняй школы №5 iмя П.З.Калiнiна г. Гродна са знакамiтай паэтэсай, старшынёй Гродзенскага абласнога аддзялення “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Людмілай Кебіч.
Мэты мерапрыемства: інтэлектуальны і духоўны рост вучняў, іх духоўнае развіццё; захаванне і ўмацаванне асветніцкіх традыцый, развіццё цікавасці да літаратурнай Гродзеншчыны.
Людміла Антонаўна Кебіч расказала аб дзейнасці Гродзенскага аддзялення пісьменнікаў, аб іх творчасці і аб планах правядзення мерапрыемстваў на працягу года.
Таксама Людміла Антонаўна пазнаёміла вучняў са сваімі вершамі і літаратурнай дзейнасцю. У зале гучалі словы роднай беларускай мовы, чыталіся вершы ў выкананні самой паэтэсы.
Далучэнне да паэзіі - заўсёды цудоўна, а з'яднанне з цудоўным - заўсёды велiчна!
Сустрэча з Людмілай Антонаўнай прынесла вучням шмат пазiтыўных эмоцый і стала для многіх цікавым і дзіўным адкрыццём!
Мы жадаем нашай госці творчых поспехаў і чакаем новых сустрэч!